Адзіны дзень інфармавання. Комплекс дадатковых мер па прафілактыцы безнагляднасці і правапарушэнняў непаўналетніх

У Гомельскай вобласці праходзяць мерапрыемствы ў рамках рэалізацыі Комплекса дадатковых мер па прафілактыцы безнагляднасці і правапарушэнняў непаўналетніх. Петрыкаўшчына актыўна далучылася да гэтай акцыі. У раёне арганізавана інфармацыйна-прафілактычная работа, мерапрыемствы праводзяцца міжведамаснымі рабочымі групамі, структурамі прафілактыкі ў працоўных калектывах і ўстановах адукацыі раёна
Сёння з працоўным калектывам Петрыкаўскага лясгаса прайшла адна з такіх сустрэч. Перад прысутнымі выступілі намеснік старшыні камісіі па справах непаўналетніх Петрыкаўскага райвыканкама Вольга Усціновіч-Насека, начальнік інспекцыі па справах непаўналетніх РАУС Сяргей Шылянкоў, першы сакратар райарганізацыі БРСМ Дар’я Туравец.
Падчас сустрэчы разглядаліся пытанні кіберзлачыннасці, інтэрнет-махлярства, спосабы і наступствы нелегальнага заробку непаўналетніх. Прадстаўнікамі структур прафілактыкі была патлумачана адміністрацыйная і крымінальная адказнасць за правапарушэнні.