Петрыкаўшчыну наведала група інспектараў Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі. Адзін з асноўных акцэнтаў - падрыхтоўка арганізацый АПК да жніва. 

За два дні спецыялісты правялі маніторынг стану аховы працы на аб'ектах сельскай, газавай і электрычнай гаспадаркі, адукацыі, сацыяльнага забеспячэння.

Выяўленыя недапрацоўкі ў сістэме арганізацыі аховы працы на наведаных прадпрыемствах і ва ўстановах інспектары аб'яднаюць у агульныя рэкамендацыі для прыняцця мер па ўхіленні.

У прыватнасці, зважалася на падрыхтоўку адпаведнай дакументацыі, наяўнасць у работнікаў спецадзення, выкананне працаўнікамі нарматываў аховы працы пры правядзенні работ, забеспячэнне занятых на сельгасработах гарачым харчаваннем і іншыя напрамкі.

Вынікі работы у будынку ДЛГА "Петрыкаускi лясгас" групы былі абмеркаваны ў прысутнасці спецыялістаў, адказных за ахову працы, і прадстаўнікоў прафсаюзных арганізацый суб'ектаў гаспадарання раёна.